Oh no! Where's the JavaScript?
Your Web browser does not have JavaScript enabled or does not support JavaScript. Please enable JavaScript on your Web browser to properly view this Web site, or upgrade to a Web browser that does support JavaScript.
Стайлгайд. Беларуская ІТ-тэрміналогія
Крыніца: Гласарый і стайлгайд. Беларуская ІТ-тэрміналогія
Апошняе абнаўленне: 16 студзеня 2022 г.
гласарый;
стайлгайд;
карысныя спасылкі.
ABC
1
катэгорыяправілапрыклады
2
*1. Пераклад павінен быць паслядоўным
Аднолькавыя рэчы павінны мець аднолькавыя назвы паўсюль. Для гэтага нядрэнна мець і рэгулярна карыстацца гласарыем праекту.
У той жа час, усе тэрміны залежаць ад кантэксту і дадзены спіс тэрмінаў не прэтэндуе на тое, што ён пакрывае ўсе варыянты словаўжывання. Таму перакладчык павінен глыбока ўсведамляць сэнс кожнага перакладу, каб у патрэбны момант зразумець тыя моманты, дзе трэба падумаць над альтэрнатыўнымі перакладамі.
3
*2. Пераклад павінен быць натуральным
Каб пазбегнуць недакладнасцей, пераклад павінен па магчымасці трымацца максімальна блізка да арыгінала, але пераклад не павінен быць даслоўным. Часам, лепш проста патлумачыць, што ў дадзеным выпадку будзе адбывацца, на мове перакладу.
4
*3. Пераклад павінен быць стандартным
Сёння не 2001 год і нашыя карыстальнікі ўжо бачылі мноства іншых праграм і карысталіся рознымі аперацыйнымі сістэмамі. Ім будзе значна лягчэй карыстацца Ubuntu, калі адны і тыя ж рэчы будуць мець звыклыя назвы. Кожны раз, калі вы перакладаеце слова, кіруйцеся тым, што будзе звыкла для карыстальніка ў гэтым кантэксце. Што для гэтага выкарыстоўвае Microsoft? Google? Samsung?(Telegram?)
Таксама, гэта кранаецца і мовы. У 99% выпадкаў недапушчальныя наватворы і адыход ад акадэмічных слоўнікаў.
Такім чынам, здаецца справядлівым тое рашэнне, што пры перакладзе на беларускую мову выкарыстоўваецца акадэмічная норма правапісу беларускай мовы.
5
*4. Пераклад павінен быць прыгожым
Карыстайцеся добрай мовай, ад якой будзе ўражанне, што прадукт быў створаны ў вашым рэгіёне. Паважайце граматыку і стыль вашай мовы, па магчымасці. Пазбягайце абрэвіацый.
Спрабуйце абыходзіць гендарныя праблемы замест выкарыстання форм кшталту -ў(-лa), пакуль працоўная прастора не пачне станавіцца больш нязграбнай. У большасці выпадкаў магчыма знайсці спосаб сказаць нешта без псавання мовы.
6
*5. І ўсё павінна ЎМЯШЧАЦЦА
Апошні пункт ніколі не бывае лёгкім. Часам, патрэбна паглядзець на наваколле фразы і змяніць яе, каб яна ўмясцілася і з ёй магчыма было працаваць. Недапушчальна нешта кшта…
7
*Пры выбары тэрмінаў
1. Глядзім у гласарыі з такім прыярытэтам: Samsung, Google, MS.
2. Калі тэрміна няма — глядзім на Telegram (і інш.) і пераходзім да пункта 3.
3. Калі ёсць сумненні, ці ў гласарыях няма патрэбнага вам слова — глядзім у акадэмічныя слоўнікі і іншыя сродкі кшталту спісаў назваў краін, моваў і г.д.
4. Калі пасля пунктаў вышэй з'явілася ідэя ўвесці ў наш гласарый тэрмін, якога няма ў гласарыях вышэй, ці знайшлося поўнасцю сінанімічнае слова, якое, на ваш погляд, прыгажэйшае, тады пераходзім к наступнаму пункту. Інакш — пункт 5б.
5. Калі новы тэрмін, які вы хочаце прапанаваць, зразумелы карыстальніку, ён ёсць у акадэмічных слоўніках і супадае па сэнсе з арыгіналам, ці ўжывальны ў дадзеным кантэксце — пішам у чат, будзем абмяркоўваць.
5б. Калі тэрмін не знайшоўся — пішыце ў чат, паспрабуем разам разабрацца.
6. Калі ў чаце нічога не прыдумалі вырашаем, ці ёсць сэнс слова транскрыбіраваць або пакінуць у арыгінальнай форме.
8
ЛексікаЗараз і цяпер.
Цяпер — 1. цяперашні час (цяпер робіцца X), 2. штосьці, што пачынаецца з цяперашняга моманту (жыві цяпер з гэтым), 3. калі ёсць дыхатамія (рабіў X, а цяпер буду рабіць Y)
Зараз — бліжэйшы будучы час (спампаваць зараз, пачнецца зараз) і бліжэйшы мінулы (зараз было зроблена X).

Зараз можа ўжывацца як сінонім цяпер у 1-м сэнсе. Гэта — не памылка, але класікі ў гэтым значэнні перавагу давалі менавіта слову цяпер, таму стылістычна правільней будзе даваць перавагу менавіта слову «цяпер».

Праніклівыя яшчэ могуць пачытаць «Даведнік па літаратурнай праўцы» — П. Жаўняровіч.
download now — спампаваць зараз
now this folder is empty — цяпер гэта папка пустая
9
Пераклад"Please ..." перакладаем без "Калі ласка,""Please try again" → "Паспрабуйце яшчэ раз"
10
ПеракладАддзяляем словы ад лічб.1h → 1 гадз, 1s → 1 с
11
ПеракладЗ вялікай літары пішам перашае слова і уласныя назвы. Як у анлійскай кожнае слова з вялікай пісаць нельга."Night Mode" → "Начны рэжым"
12
ПеракладНіколі не перакладаем каманды тэрмінала.cd, echo, sudo, yes, no і г.д.
13
ПеракладСпецыфічныя тэрміны розных праграм і сістэм не перакладаем.commit, push, pull, fetch(Git) і г.д.
14
ПеракладУласныя назвы праграм, кампаній, сістэм не перакладаем. Выключэнне — назвы стандартных праграм, якія не лічацца ўласнымі.Nautilus, Git, Canonic, Shotwell Photo Editor
Але: Каляндар, Налады
15
ПеракладПеракладчыкі з правам зацверджання могуць гэта рабіць толькі ў тым выпадку, калі яны на 100% упэўненыя ў тым, што ён правільны. Г.зн. сітуацыя рэгулярная, словы ўсе даўно падабраныя і былі абмеркаваны ў чаце. Часцей за ўсё гэта будуць кароткія сказы.
16
ПеракладАдрозніваем дэфіс [-], лічбавы працяжнік [–] і доўгі працяжнік [—].
17
ПеракладЗвяртаем увагу, што ў некаторых месцах ужываецца спецыяльны сімвал […]. Адрозніваем ад звычайнага трохкроп'я [...].
18
ПеракладЗнак амперсанд [&] звычана перакладаецца як злучнік «і»
19
ПеракладРадкі кшталту "Loading..." перакладаем як "Загрузка...". Калі трохкроп'я няма, трэба ўдакладніць дзеясловам "Ідзе"."Connecting..." → "Злучэнне..."
"Downloading" → "Ідзе спампоўванне"
20
ТабліцаСтавім коску паміж словамі, якія маюць аднолькавы сэнс і кантэкст ужывання. Інакш — кропка з коскай.
21
ТабліцаУсе пустыя радкі аўтаматычна становяцца чырвонымі.
22
ТабліцаУсе радкі, якія пачынаюцца з "!", ці ўтрымліваюць " ! ", становяцца фіялетавымі.
23
ТэрміналогіяМаем на ўвазе, што ў гласарыях Microsoft састарэлая рэвізія тэрміналогіі, найноўшая ў Google і Samsung. Часам новыя словы трэпляюць і к MS, але там усё, збольшага, залежыць не ад перакладчыкаў, а ад самога MS.Састарэлыя тэрміны ў MS: блакаванне, кадаванне, фарматаванне
Адпаведныя тэрміны ў Google: блакіраванне, кадзіраванне, фармаціраванне
24
ТэрміналогіяНаконт слоўнікаў Змітра Саўкі і проста слоўнікаў. Спярша глядзім тэрміналогію(гласарыі Microsoft, Telegram), а потым у слоўнік, калі на тое ёсць падставы і сумненні. Глядзім ў арфаграфічны слоўнік па правапіс. Слоўнік выдавецкіх тэрмінаў Саўкі дае "space" як "прагал". Усё? Выкідваем усім зразумелы "прабел", бо той слоўнік так гаворыць? Мне адна назва ўжо гаворыць, што ён нейкі стараваты. У выпадку з "капіяваць", слова не тое каб нейкае вузкатэрміналагічнае, а значыць нас цікавіць толькі правапіс, і глядзім яго ў акадэмічным слоўніку, які ўхвалены інстытутам мовазнаўства. Бо слоўнікаў сёння таксама розных навыдавалі. Медыцынскі ад Варанца бачылі як распіярылі? А выйшла абы-што.

Такім чынам, карыстаемся толькі акадэмічнымі слоўнікамі ў пытаннях правапіса слоў.
25
ТэрміналогіяСуфікс -іра- часта дадаюць для таго, каб пазбегнуць аманіміі, ці зрабіць тэрміналогію больш рэгулярнай.
Там, дзе такіх праблем няма, дапушчальныя абодва варыянты.
Рэгулярнасць: кадзіроўка — кадзіраванне
Абодва дапушчальны: капіраваць і капіяваць

0 comment

Пакіньце каментар

G
  • Каментароў няма.

Sign In
Not a member yet? Click here to register.
Forgot Password?
Shoutbox
You must login to post a message.
No messages have been posted.