О, не! Дзе ж JavaScript?
У вашым сеціўным аглядальніку (браўзеры) не ўключаны ці не падтрымліваецца JavaScript. Уключыце JavaScript у вашым сеціўным аглядальніку (браўзеры), каб належным чынам праглядаць гэты сайт, або выкарыстоўвайце сеціўны аглядальнік (браўзер), які падтрымлівае JavaScript.
Артыкулы

Дадатак, прыкладанне ці праграма? Правільны пераклад слова application (приложение)

Шмат хто ў тэкстах на беларускай мове перакладае англійскае слова application (у значэнні праграма для тэлефона (приложение)) як дадатак або прыкладанне — бо такія варыянты прапануюць аўтаматычныя сродкі перакладу. Аднак гэтыя пераклады памылковыя.



Па-першае, application з’яўляецца скарачэннем ад application software, што перакладаецца як дастасоўнае (або прыкладное) праграмнае забеспячэнне. Тут няма ні «дадатку», ні «прыкладання». Правільны скарочаны варыянт — праграма. Гэта пацвярджае слоўнік Т. Сушы:

4. : a database application камп’ю́тарная прагра́ма

Аналагічна слоўнік «Skarnik» для рускага приложение ў значэнні камп’ютарнага тэрміна (што з’яўляецца перакладам слова application) прапануе менавіта пераклад праграма:

4) компьютерный термин праграма-мы жаночы род
    программное приложение — (камп'ютарная, карыстальніцкая) праграма
    скачать приложение на компьютер — спампаваць праграму на камп'ютар
    платёжное приложение для мобильного телефона — плацежная праграма для мабільнага тэлефона
    мобильное приложение — мабільная (карыстальніцкая) праграма
    в программе курса — изучение компьютерных приложений — у праграме курса — вывучэнне камп'ютарных праграм
    ПО делится на системное ПО и пользовательские приложения — праграмнае забеспячэнне падзяляюць на сістэмныя і карыстальніцкія праграмы
    программное приложение — это пользовательская компьютерная программа — карыстальніцкая праграма — гэта камп'ютарная праграма для ўзаемадзеяння з карыстальнікам
    в приложении к диплому следует указать ссылку на исходные коды соответствующего мобильного приложения — у дадатку да дыплома трэба пазначыць спасылку на выточныя (зыходныя) коды адпаведнай мабільнай праграмы

Па-другое, паводле «Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы» слова дадатак азначае выключна «тое, што прыбаўляецца да чаго-небудзь» або «тое, што прыкладаецца да якога-небудзь падпіснога выдання». Гэта, напрыклад, дадатак да праграмы або часопіса, а не сама праграма.

А слова прыкладанне мае зусім іншы сэнс — напрыклад, прыкладанне намаганняў або сіл. Таксама, у граматычнай базе Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі гэтае слова фіксуецца толькі ў адзіночным ліку — і гэта лагічна, бо нельга «прыкладаць» нешта ў множным ліку.

Па-трэцяе, у гласарыях Google, Samsung, Microsoft і іншых кампаній дадатак пазначаны як пераклад слова add-on, слова прыкладанне там наогул адсутнічае, а праграма пазначана як пераклад слова application. Напрыклад, у краме Google Play раздзел з праграмамі (Apps) называецца менавіта «Праграмы».

Калі вы ўсё ж лічыце дадатак дакладным перакладам, то як бы вы пераклалі, напрыклад, application processor або application layer? Як дадатковы працэсар і дадатковы ўзровень?

odags 24.07.2026 22:44 306 прагляд 0 каментарый 0 ацэнка Друкаваць

0 каментарый

Пакіньце каментарый

G
  • Каментарыяў няма.


Ацэньваць могуць толькі ўдзельнікі.
Належыць Увайсці або Зарэгістравацца, каб ацаніць.
Надзвычайна (0)0 %
Вельмі добра (0)0 %
Добра (0)0 %
Нармальна (0)0 %
Дрэнна (0)0 %
Уваход
Яшчэ не ўдзельнік? Націсніце тут, каб зарэгістравацца.
Забылі пароль?
Выгукоўня
Вы мусіце ўвайсці, каб зрабіць выгук.
Выгукаў няма.