О, не! Дзе ж JavaScript?
У вашым сеціўным аглядальніку (браўзеры) не ўключаны ці не падтрымліваецца JavaScript. Уключыце JavaScript у вашым сеціўным аглядальніку (браўзеры), каб належным чынам праглядаць гэты сайт, або выкарыстоўвайце сеціўны аглядальнік (браўзер), які падтрымлівае JavaScript.
Памылкі ў Грошыку

https://groshyk.by/coupon/, дата доступу: 21.09.2026

1. МАКАРОНЫ Pasta Zara, vermicelli tagliati №80, 500 г
У слова макарона няма множнага ліку (https://verbum.by/rbs10/%D0%BC%D0%B0%D0%BA%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D1%8B ).
Правільна — МАКАРОНА Pasta Zara, vermicelli tagliati №80, 500 г
2. СЫР чэчыл «Старый мельник», касічка вэнджаная, 40%, РФ, 100 г
У ГБ няма слова касічка, слова косичка паводле слоўніка перакладаецца як коска (https://verbum.by/rbs10/%D0%BA%D0%BE%D1%81%D0%B8%D1%87%D0%BA%D0%B0 ).
Правільна — СЫР чэчыл «Старый мельник», коска вэнджаная, 40%, РФ, 100 г
3. АРАХІС жараны Docker’s, mix, 500 г
У слова жарыць зусім іншае значэнне (https://verbum.by/tsblm2022/%D0%B6%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%86%D1%8C ):

1. Моцна прыпякаць.

Нясцерпна жарыла сонца.

2. Рабіць што-н. з азартам.

Ж. польку.

Ж. з гармат.

Арахіс пражаны, а не жараны (https://verbum.by/tsblm2022/%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B6%D1%8B%D1%86%D1%8C, https://verbum.by/tsblm2022/%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B6%D0%B0%D0%BD%D1%8B, https://verbum.by/rbs10/%D0%B6%D0%B0%D1%80%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D1%8B%D0%B9 ):

1. што. Апрацоўваць моцным жарам перад спажываннем.

П. арэхі.

Правільна — АРАХІС пражаны Docker’s, mix, 500 г
3. СЕМАЧКІ смажаныя «Никитин», з соллю, 200 г
Тое ж самае, што і з арахісам — семачкі пражаныя, а не смажаныя (гл. п. 3).
Правільна — СЕМАЧКІ пражаныя «Никитин», з соллю, 200 г

4. ПАПЕРА туалетная Papia, secret garden, 3 слоі, 8 рулонаў

У слова слой форма множнага ліку — слаі, а не слоі (https://verbum.by/tsblm2022/%D1%81%D0%BB%D0%BE%D0%B9 ):
слой, -я, мн. слаі́, слаёў, м.
Правільна — ПАПЕРА туалетная Papia, secret garden, 3 слаі, 8 рулонаў.
5. Мабільны дадатак, карта
Правільна Мабільная праграма, картка.
6. Актывуйце купон, націснуўшы на адпаведную іконку.
Іконка? (https://verbum.by/tsblm2022/%D1%96%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%B0 ). Лепш ужываць слова значок, там жа няма іконак святых — Актывуйце купон, націснуўшы на адпаведны значок.

Гандлёвая марка «СВАЁ»

1. Папяровыя ручнікі
144 адрыву, 2 рулона
Паводле «Кароткай граматыкі беларускай мовы» правільна 144 адрывы, 2 рулоны. Таксама неяк дзіўна тут ужыта слова адрыў. Можа, 144 лісты?
Уваход
Яшчэ не ўдзельнік? Націсніце тут, каб зарэгістравацца.
Забылі пароль?
Выгукоўня
Вы мусіце ўвайсці, каб зрабіць выгук.
Выгукаў няма.